Паштоўкі салідарнасці для палітвязняў
Гісторыкі Алесь Смалянчук ды Алесь Краўцэвіч падпісалі паштоўкі, а паэтка Данута Бічэль — сваю новую кнігу, для палітвязняў Маладога Фронту.
Гарадзенцы працягваюць падпісваць паштоўкі салідарнасці палітвязням Маладога Фронту. Гэтым разам да іх далучыліся і вядомыя гісторыкі — Алесь Краўцэвіч і Алесь Смалянчук.
«Кожны раз, праходзячы міма былога кляштара езуітаў (зараз гарадзенскай турма, дзе ўтрымліваецца Дашкевіч — рэд.), імкнуся паслаць Вам імпульс — мы з Вамі, побач! Мы пераможам!» — напісаў лідэру МФ Алесь Краўцэвіч.
Паэтка Данута Бічэль падпісала хлопцам свае зборнікі вершаў «Іду сцяжынаю да Бога» і традыцыйна прыклала некалькі картонных абразкоў.
«Шчырасць некаторых подпісаў звыклых гарадзенцаў на вуліцах кранае: «Трымайся, хлопец, мы з Табой! Гарадзенскія пенсіянеркі (Эдуарду Лобаву) альбо простае дзявочае «Дима держись! КатяJ» (Зміцеру Дашкевічу), — распавялі маладафронтаўцы.
Мікола Аўдзейчык,mfront.net