Палітвязень Пракапенка: Халодны цэх, бранхіт і «Папулярная механіка»
Асуджаны ў «справе анархістаў» 22-гадовы гарадзенец ўвечары 4 лютага патэлефанаваў дадому. Арцём Пракапенка каля 10 хвілінаў размаўляў з маці.
Ён толькі што званіў нам! — распавяла Віялета Пракапенка «Белсату». — Сёння першы дзень, як ён выйшаў на працу ў цэх пасля хваробы. Да гэтага
ён тыдзень ляжаў з бранхітам. Але не да канца яшчэ ачуняў».
Паводле Арцёма, у камеры і ў цэху вельмі халодна. Праз гэта ў шклоўскай калоніі захварэлі шмат вязняў. Хлопец папрасіў маці даслаць яму вітаміны.
«У астатнім, сказаў, усё ў яго па-ранейшаму, — працягвае маці зняволенага. – Чытае часопіс «Папулярная механіка». Раней не захапляўся ёю, а цяпер просіць
яму выпісваць. Голас быў бадзёры. На развітанне сказаў мне: «Мама, я ведаю, усё скончыцца добра».
Арцём Пракапенка нарадзіўся ў Гродна. Пасля сканчэння школы паступіў у філіял Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэту ў Бабруйску. 18 траўня 2011 года разам з сябрамі Яўгенам
Васьковічам і Паўлам Сырамалотавым асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое пакаранне прыхільнікі анархісцкага руху атрымалі за тое, што кінулі бутэлькі з
запальнаю сумессю ў будынак КДБ у Бабруйску. Арцём Пракапенка застаецца ў калоніі № 17 Шклова Магілёўскай вобласці
Белсат ТВ