Міліцыя палюе на берасцейскіх анархістаў

У Берасці 17 сакавіка быў паўторна затрыманы Андрэй Марач, маладзёна зноў будуць судзіць 20 сакавіка. Зараз хлопец знаходзіцца ў берасцейскім ізалятары часовага ўтрымання.

Ілюстрацыйны здымак

Ілюстрацыйны здымак


Андрэй Марач 9 сакавіка ў ізалятар часовага ўтрымання прынёс сваіх сябрам перадачу і быў затрыманы і атрымаў 5 содняў арышту.
За ўдзел у пратэстах 5 сакавіка ў Берасці паўторна таксама асудзілі Андрэя Дзенюшкіна, Руслана Халікава, і Дзмітрыя Леўчука.
Цікава што пасля прысуду хлопцаў адвезлі ў Кобрынскі ІЧУ, бо ў берасцейскім нібыта скончыліся месцы, хаця 14 сакавіка Андрэй Марач у інтэрвʼю Белсату заявіў, што ў берасцейскім ізалятары хапала вольных месцаў. Сёння Дзенюшкін, Халікаў і Леўчук знаходзяцца на свабодзе, але фактычна вымушаны хавацца ад міліцыі. Пад вокнамі маладзёнаў дзяжураць супрацоўнікі міліцыі ў цывільным, людзі баяцца выходзіць на вуліцу.
Беларускія анархісты прызвалі беларусаў выйсці 18 сакавіка на вуліцы сваіх гарадоў, такія акцыі павіны адбыцца ў 13 гарадах Беларусі.
Паводле Белсат