Барысаў: акцыі не адбылося, а журналістаў затрымалі
Журналістаў «Белсату» Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва затрымалі падчас наўпроставага эфіру. Яны вялі онлайн-трансляцыю з плошчы ў Барысаве.
Вольгу Чайчыц і Сяржука Кавалёва трымаюць у пастарунку. Супрацоўнікі міліцыі маюць намер праверыць акрэдытацыю журналістаў. Іншых прадстаўнікоў медыяў папрасілі выдаліцца з РАУС, яны чакаюць пад дзвярыма.
Як вядома, журналістамі займаецца аддзел аховы правапарадку Барысаўскага РАУС.
«Белсат» праводзіў стрым з Барысава.
Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў