Мінабароны Беларусі правядзе «падрыхтоўку ваеннаабавязаных» з 1 па 4 сакавіка
Цягам чатырох дзён ва ўсіх адміністрацыйных раёнах будуць праведзены тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы са службовымі асобамі выканаўчых камітэтаў і ваенных камісарыятаў, адміністрацыяй пунктаў прыёму мабілізацыйных рэсурсаў, праверкі наяўнасці і ўмоў захоўвання існуючых запасаў матэрыяльных сродкаў.
Як паведамляе Мінабароны, мерапрыемствы будуць праходзіць «у адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл у 2022 годзе». Ведамства адзначае, што гэта «штогадовыя заняткі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню падрыхтоўкі і зладжанасці органаў упраўлення тэрытарыяльнай абароны да фарміравання тэрытарыяльных войскаў».
«Вялікае значэнне ў ходзе праводзімых мерапрыемстваў удзяляецца падрыхтоўцы ваеннаабавязаных, якім на працягу аднадзённага збору будуць даведзены асновы і парадак дзеянняў у ходзе фарміравання тэрытарыяльных войскаў», — сказана ў паведамленні.