Міністэрства абароны адказала на звароты грамадзян аб магчымым удзеле беларускіх вайскоўцаў у вайне ва Украіне

У ведамстве заявілі, што ўдзелу ў «спецыяльнай ваеннай аперацыі» беларускія вайскоўцы на тэрыторыі Украіны не прымаюць.

Вучэнні "Саюзная рашучасць"

Вучэнні "Саюзная рашучасць"


«Вайскоўцы выконваюць задачы ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі Узброеных Сіл па прызначэнні ў 2021/2022 навучальным годзе толькі ў межах граніц Рэспублікі Беларусь і ўдзелу ў спэцыяльнай ваеннай аперацыі на тэрыторыі Украіны не прымаюць», — гаворыцца ў паведамленні Міністэрства абароны Беларусі.
Пры гэтым учора, 27 лютага, Лукашэнка прызнаў, што Беларусь удзельнічае ў ваеннай агрэсіі супраць Украіны і пацвердзіў запуск ракет з беларускага боку.
«Сапраўды, з тэрыторыі чарнобыльскіх прыкладна раёнаў, дзе былі на вучэннях расійскія войскі, былі запушчаны дзве ці тры ракеты», — сказаў Лукашэнка, выступаючы на выбарчым участку пасля галасавання.
Таксама Лукашэнка заявіў, што ва Украіне няма ні беларускіх салдатаў, ні ўзбраення, ні боепрыпасаў.