Мінчукоў павіншавалі з гадавінай прыняцця ў якасці дзяржсімволікі бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня
Актывісты грамадскага аб'яднання "Альтэрнатыва" зладзілі віншаванне мінчукоў з 24-й гадавінай прыняцця Вярхоўным Саветам БССР у якасці дзяржаўнай сімволікі бел-чырвона-белага сцяга і герба Пагоня, а таксама змены назвы краіны БССР на Рэспубліку Беларусь.
Днём, у цэнтры беларускай сталіцы, у раёне Нямігі актывісты раздавалі мінакам святочныя ўлёткі з віншаваннямі, а таксама сцяжкі з выявай нацыянальных сімвалаў.
Акцыя прайшла без эксцэсаў і вызвала цікавасць сярод мінакоў, асабліва маладых людзей.