Мінчука арыштавалі на 30 сутак за непадпарадкаванне

Выходзіў з мяшком на галаве і з ёгуртам у руцэ.

photo_2021_07_12_19_05_31.jpg

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)8 ліпеня падчас масавых затрыманняў па ўсёй Беларусі прыйшлі і да 31-гадовага Дзяніса Ілюковіча. У дзверы мінчука пагрукаліся супрацоўнікі Кастрычніцкага РУУСа а 8 раніцы, а калі той адчыніў дзверы, то адразу заявілі, што ён затрыманы за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі.
Падставай для затрымання стала інфармацыя, што Дзяніс з'яўляецца ўдзельнікам экстрэмісцкіх каналаў.
У РУУСе на мужчыну склалі пратаколы па арт. 24.3 КаАП за непадпарадкаванне і па арт. 19.1 КаАП за дробнае хуліганства. Але, па словах відавочцаў затрымання, Дзяніс выходзіў з дому дабраахвотна, але з мяшком на галаве і з ёгуртам у руцэ.
Суд над Ілюковічам праходзіў ужо на наступны дзень – 9 ліпеня. Справу разглядала суддзя Вольга Няборская. Яна палічыла мінчука вінаватым па двух пратаколах і арыштавала яго на 30 сутак.