Мінгарвыканкам зноў адмяніў сустрэчу па Дні Волі
Мінгарвыканкам 22 сакавіка ўжо ў другі раз адмяніў запланаваную ім жа сустрэчу з заяўнікамі акцыі Дня Волі. Пра гэта паведаміў адказны сакратар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Дзяніс Садоўскі.

На пытанне, дзе адказ па заяўцы і навошта сустракацца 24 сакавіка, тэлефанаваўшыя адказваць не захацелі. Яны заявілі, што іх прасілі перадаць толькі гэта “ў сувязі з сітуацыяй, якая змянілася”, паведамляе bchd.info.
Раней арганізатары акцыі абвесцілі, што збор удзельнікаў Дня Волі ў Мінску 25 сакавіка запланаваны а 14:00 ля Акадэміі навук.