Мінінфармацыі не збіраецца правяраць расійскія каналы на парушэнне крымінальнага кодэксу
Міністэрства інфармацыі Беларусі не збіраецца правяраць расійскія каналы на прыкметы парушэння Крымінальнага кодэксу.
Фота BIG picture
Такую выснову можна зрабіць з адказу намміністра Сяргея Хільмана на калектыўны зварот грамадзян, які атрымала намесніца каардынатара аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя” ў Мінску Галіна Каржанеўская.
"Кантроль пераліку распаўсюджваемых тэлеканалаў, прыцягненне да адказнасці парушальнікаў здзяйсняецца ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь”, — гаворыцца ў адказе.
Нагадаем, актывісты Беларускай хрысціянскай дэмакратыі абураныя "неаб'ектыўным асвятленнем драматычных падзей ва Украіне тэлевізійнымі каналамі "Россия-1", "Россия-24", "Russia Today" і іншымі расійскімі тэлеканаламі, якія трансліруюцца ў нашай краіне", распачалі збор подпісаў з мэтай спыніць вяшчанне найбольш заангажаваных тэлепраграм. Прэсавая служба БХД