Міністэрства аховы здароўя прагназуе рост захворвання COVID-19
У Беларусі прагназуюць рост захворвання кавідам, але складанай сітуацыі не прадбачыцца. Пра гэта сёння заявіў кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Дзмітрый Піневіч.
Паводле яго слоў, колькасць выпадкаў COVID-19, як мяркуецца, узрасце з-за заканчэння адпускнога сезону, піша REFORM.by са спасылкай на БелТА.
«Тое, што мы ўваходзім у сезон ўздыму, пра гэта казалі. Усе вярнуліся з адпачынкаў, у аўдыторыі, людзі залатога ўзросту — з прысядзібных участкаў. Сацыяльнае дыстанцыяванне будзе змяншацца. Да таго ж ад надвор’я нікуды не пойдзеш. Мяркуем, што рост будзе, безумоўна, але якіх-небудзь складаных сітуацый я не бачу», — сказаў міністр.
Вакцынацыя ад каронавіруса працягваецца, і паўналетнім студэнтам і навучэнцам ССНУ прапануюць прышчапіцца вакцынай «Спутник Лайт». Акрамя таго, у верасні чакаецца прыбыццё мільёна доз кітайскай вакцыны Sinopharm.
«Вакцыны дастаткова. Пытанне толькі ў тым, як мы пераканаем усіх, што вакцынавацца трэба», — адзначыў Піневіч.