Pfizer і Merck пачынаюць выпрабаванні таблетак супраць каронавіруса

Кампаніі Pfizer Inc і Merck & Co Inc пачалі выпрабаванні сваіх эксперыментальных пераральных супрацьвірусных медыцынскіх сродкаў супраць каронавіруса.

_covid___kavid___pandemija___masaczny_rezym__fota_dzmitryeu_dzmitryj_novy_czas_logo_1.jpg

У прыватнасці, медпрэпарат Pfizer прызначаны для блакавання актыўнасці ключавога ферменту, неабходнага для размнажэння каронавіруса, паведамляе Укрінформ са спасылкай на інфармацыю Reuters.

Кампанія заявіла, што да выпрабаванняў таблетак будзе прыцягнута 1140 дарослых пацыентаў з дыягназам COVID-19, якія не знаходзяцца ў бальніцы і якім не пагражае цяжкае цячэнне хваробы.

У кампаніі Merck & Co Inc заявілі, што будуць вывучаць дзеянне эксперыментальнага медыцынскага сродку мальнупіравір з мэтай прафілактыкі COVID-19 сярод дарослых, якія пражываюць пад адным дахам з хворымі.