У Беларусі за суткі налічылі 1669 новых выпадкаў COVID-19

У Беларусі выяўленыя 1699 новых выпадкаў COVID-19. Такія дадзеныя ўтрымліваюцца ў сутачнай зводцы Міністэрства аховы здароўя. Усяго ж з пачатку пандэміі ужо пацверджаны 483 231 дыягназ.

img_9400_1.jpg


Выпісаныя за дзень 1598 чалавек. Агульная колькасць ачунялых пацыентаў дасягнула 475 898, піша REFORM.by.

Памерлі яшчэ 11 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. Усяго ж Міністэрства аховы здароўя афіцыйна паведамляе пра 3791 смяротны зыход.

У краіне зрабілі 7,817 млн тэстаў, у тым ліку 20642 за суткі.

Першую прышчэпку ад COVID-19 паспелі зрабіць ужо 1,64 млн чалавек, у тым ліку 1,36 млн з іх скончылі курс вакцынацыі.