Мінск пераагародзяць
Замест металічных агароджаў у Мінску пачнуць прымяняць жывыя загарадзі. Пра гэта паведаміў на пасяджэнні ў Мінгарвыканкаме рабочай групы па пытаннях добраўпарадкавання і ўтрымання сталіцы намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

— Замест платоў будзем прымяняць жывыя загарадзі з кустоў, дзявочага вінаграду. Ужо вызначаны пералік вуліц, дзе высадзіце расліны ў якасці агародж цяперашняй вясной, — сказаў, як перадаюць «Мінск-навіны», чыноўнік.
Па яго словах, агулам у горадзе будуць больш узважана падыходзіць да агароджаў, завужэння праезнай часткі, уладкавання штучных няроўнасцяў. Рашэнні будуць прымаць толькі камісійна з улікам меркаванняў усіх бакоў. На вуліцах, па якіх ездзіць грамадскі транспарт, «спячых» паліцэйскіх у прынцыпе быць не павінна.