Мінскае метро ў навагоднюю ноч будзе працаваць да раніцы
У ноч з 31 снежня на 1 студзеня сталічнае метро будзе працаваць да 4.15, паведамляе прэс-служба метрапалітэна. Некалькі станцыяў зачыняцца для ўваходу крыху пазней — у 4.25. Гэта станцыі "Няміга", "Фрунзенская" і "Кастрычніцкая".
wikipedia.org
Некалькі станцыяў зачыняцца для ўваходу крыху пазней — у 4.25. Гэта станцыі "Няміга", "Фрунзенская" і "Кастрычніцкая".
Пасля 22-й гадзіны цягнікі ў метрапалітэне будуць хадзіць з інтэрвалам 6,5-7 хвілінаў.
Пятніцай 1 студзеня мінскае метро пачне працу ў 5.30.
Паведамляецца таксама, што 25, 26 і 27 снежня, а таксама 1, 2 і 3 студзеня метро будзе працаваць паводле графіку нядзелі. Гэты ж графік будзе дзейнічаць у метро з 7 па 10 студзеня.