Беспрацоўных абавяжуць удзельнічаць у грамадскіх працах 1-2 дні на месяц

Мінскія беспрацоўныя ў 2016 годзе будуць абавязаныя ўдзельнічаць у грамадскіх працах 1-2 дні на месяц. Гэтыя працы будуць аплачвацца. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 10 снежня 2015 года апублікаванае на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.



index47.jpg

Сталічныя беспрацоўныя абавязаныя прыняць удзел у такіх грамадскіх працаў сама меней два дні ў траўні-верасні, адзін дзень — у студзені-красавіку, красавіку-снежні.


Невыкананне беспрацоўным месячнай нормы без уважлівай прычыны будзе падставай для прыпынення выплаты грашовай дапамогі.


Аплочваемыя грамадскія працы арганізуюцца службай занятасці “у мэтах зніжэння напружанасці на лакальных рынках працы”. Як паведамляе БЕЛТА, гэта дазваляе наймальнікам кампенсаваць часовы дэфіцыт працоўнай сілы, а грамадзянам — папоўніць сямейны бюджэт.
У гэтых працах могуць па жаданні прымаць удзел і незанятыя грамадзяне без статусу беспрацоўнага.