Мінскія ўлады дазволілі шэсце «Несмяротнага палка» 9 траўня
Адметна, што апошнія два гады мінскія ўлады не дазвалялі ладзіць шэсце "Несмяротнага палка".
Мінгарвыканкам дазволіў акцыю памяці ў сталіцы 9 траўня.
У акцыі "Бессмяротны полк" змогуць прыняць удзел як сваякі салдатаў, загінулых падчас Другой сусветнай вайны, так і родныя салдатаў, якія ўдзельнічалі ў вайне ў Афганістане ды на тэрыторыі іншых дзяржаў. Пра гэта заявіў кіраўнік руху "Несмяротны полк" Валерый Драко, піша "Еўрарадыё".
Варта адзначыць, што напярэдадні мінскія ўлады не дазволілі правесці вулічную акцыю "Чарнобыльскі Шлях", якую заяўляла Беларуская партыя "Зялёныя".
Апошнія два гады сталічныя ўлады не дазвалялі ладзіць шэсце "Несмяротнага палка". Замест яго праводзілі акцыю "Беларусь памятае", якая капіявала "Несмяротны полк".