Мінздароўя паведаміла пра 1655 новых выпадкаў каронавіруса за суткі
За суткі ў Беларусі выяўлена 1655 пацыентаў з COVID-19, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі зарэгістраваны 683 172 выпадкі інфікавання.
![_122009738_gettyimages_1237071664.jpg _122009738_gettyimages_1237071664.jpg](/img/v1/images/_122009738_gettyimages_1237071664.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
З учорашняга дня выпісаныя 1805 чалавек. Ачунялі 674 634
пацыенты, дыягнаставаныя з каронавірусам.
За ўвесь перыяд распаўсюджання інфекцыі ў Беларусі, паводле
афіцыйных звестак, памёр 5371 пацыент з COVID-19. За суткі зарэгістравана 16
смяротных выпадкаў.
Усяго ў краіне праведзена 10 795 597 тэстаў, з іх з учорашняга дня — 24 844.