Мінздароўя пра вакцыну «Эўпента»: «Узнікла крытычная сітуацыя»

Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу патлумачыла сітуацыю з карэйскай вакцынай для немаўлят «Эўпента».

inx960x640_17.jpg

Па словах начальніцы ўпраўлення фармацэўтычнай інспекцыі і арганізацыі лекавага забеспячэння Міністэрства аховы здароўя Людмілы Равуцкай, у 2017 годзе ў Беларусі ўзнікла крытычная сітуацыя, звязаная з пастаўкай няякасных серый вакцыны расійскай вытворчасці АКДС.
Гэтыя серыі перыядычна бракаваліся і вярталіся пастаўшчыку. Сітуацыя пагражала не проста зрывам Нацыянальнага календара прышчэпак, але і масавым распаўсюджваннем небяспечных інфекцый.
Буйныя заходнія кампаніі, да якіх звярнулася Беларусь, адмовілі, бо не мелі дастаткова часу, каб вырабіць вакцыны. І тады Міністэрства аховы здароўя пачало выбіраць паміж вакцынамі вырабу Індыі, Кітая і Паўднёвай Карэі. У выніку ўзялі карэйскую, «Эўпента» — незарэгістраваную.
Начальніца аддзела медыцынскай дапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая адзначыла, што прычынай смерці дзіцяці з Ганцавіцкага раёна была алергічная рэакцыя. Лятальны вынік быў непазбежным.
Намесніца начальніка аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыркі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан засцерагае ад антыпрышчэпачных кампаній, якія могуць утварыцца ў выніку абмеркавання ў СМІ і сацсетках. Па яе словах, гэта можа прывесці да зніжэння калектыўнага імунітэту і росту інфекцыйных захворванняў.
«Наша Ніва»