Мінздароўя прыпыняе дзейнасць клінікі «Мерсі», уладальнікі якой нібыта набліжаныя да Віктара Лукашэнкі
Міністэрства аховы здароўя вынесла рашэнне адносна дзейнасці прыватнай мінскай клінікі «Мерсі». Паводле яго, з 26 верасня ўстанова прыпыняе працу.
![33_21.jpg 33_21.jpg](/img/v1/images/33_21.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Прэс-служба Мінздароўя паведамляе, што ў дзейнасці «Мерсі» выяўлены шэраг парушэнняў. У прыватнасці, невыкананне ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстання незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі і іншыя.
Медцэнтр быў адкрыты ў студзені 2021 года.
Адметна, што пасля гучнай «справы артапедаў» клініка «Мерсі» стала адзінай, у якой працягнулі ставіць імпартныя суставы. Таксама апошнім часам улады ліквідавалі альбо «паставілі на паўзу» некалькі вядомых прыватных медцэнтраў.
![Закрываецца «Клініка А1 Закрываецца «Клініка А1», якую правяралі разам з «Лодэ»](/img/v1/images/8858e422_57d0_4f24_91ab_e91c65130a65_w1023_r1_s.webp?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)
Нядаўна журналісты «Беларускага расследавальніцкага цэнтра» распавядалі, што ўладальнікі «Мерсі» (Максім Тураў, Людміла Няронская, Наталля Караткевіч і кампанія «Грузавая служба») маюць сувязі з набліжанымі да сям'і Лукашэнкі бізнесменамі і таксама добра знаёмыя з яго старэйшым сынам Віктарам.
Чаму, нягледзячы на гэта, улада вырашыла прыпыніць дзейнасць клінікі, невядома.
![Расследаванне пра сям'ю Лукашэнкі Расследаванне: Як «справа артапедаў» дапамагла бізнесу сяброўкі Лукашэнкі](/img/v1/images/ortop.jpg?f=c&h=360&o=0&u=1715395350&w=660)