Мінздароўя: у Беларусі за суткі зафіксавана 1213 новых выпадкаў каронавірусу
За суткі ў Беларусі зарэгістравалі 1213 новых пацыентаў з каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі 1169 чалавек.
Усяго з пачатку пандэміі у Беларусі былі зарэгістраваныя
452 953 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Ачунялі 447 059 пацыентаў, у
якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны
памерлі 3523 пацыента з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй. З іх дзесяць — за
апошнія суткі.
Больш за 1,440 мільёна беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны супраць COVID-19, з іх больш за 1,087 мільёна чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.
Паводле Zerkalo.io.