У свеце максімальны прырост COVID за тры месяцы
У свеце зноў расце колькасць тых, хто захварэў на каронавірус.
За суткі ў свеце зафіксавана больш за 700 тысяч новых выпадкаў каронавіруса. У ЗША — максімум за паўгода, паведамляе korrespondent.net.
У свеце за суткі выявілі амаль 705 тысяч новых выпадкаў каронавіруса, што з'яўляецца максімумам з 13 траўня, сведчаць дадзеныя Worldometers.
Лідарамі захворвання застаюцца ЗША — 120 945 заражэнняў, Індыя — 45 001, Бразілія — 40 054, Іран — 38 674 выпадкаў і Інданезія — 35 764.
Адзначым, што ў ЗША колькасць новых выпадкаў COVID-19 дасягнула максімуму за паўгода.
Пры гэтым палова ўсіх выпадкаў і шпіталізацый прыпадае на сем штатаў з аднымі з самых нізкіх паказчыкаў вакцынацыі — гэта Фларыда, Тэхас, Місуры, Арканзас, Луізіяна, Алабама і Місісіпі.
Вядучы эксперт ЗША па інфекцыйных захворваннях Энтані Фаучы лічыць, што ў бліжэйшыя тыдні з-за штаму Дэльта колькасць выпадкаў захворвання можа вырасці да 200 тысяч на суткі.