Мінздароўя: за суткі 1061 выпадак каронавіруса
Мінздароўя паведамляе, што за суткі зафіксаваны 1061 выпадак каронавіруса, а выпісаны 1016 чалавек.
З пачатку пандэміі былі зарэгістраваныя 463 855 чалавек са станоўчым тэстам на COVID-19. Афіцыйна ачунялі за гэты час 457 682 чалавекі, паведамляе «Наша Ніва».
За ўвесь час памерлі 3637 чалавек.
За мінулыя суткі выкананы 21 581 тэст. Учора паведамлялася пра 6166 тэстаў і 597 выпадкаў заражэння.
1,51 млн. беларусаў атрымалі першую дозу вакцыны, 1,21 млн. чалавек прайшлі поўны курс вакцынацыі.