Мінздароўя: За суткі ў Беларусі памерлі 18 чалавек з каронавірусам. Гэта паўтарэнне антырэкорду
За мінулыя суткі ў Беларусі зарэгістраваныя 1993 пацыенты з каронавірусам, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. З пачатку пандэміі ў краіне зафіксавана 612 015 выпадкаў захворвання.
З учорашняга дня выпісаныя 2494 чалавекі. Ачунялі 587 208 пацыентаў з пацверджаным раней COVID-19.
За ўвесь перыяд
распаўсюджання інфекцыі, па афіцыйных даных, у краіне памерлі 4 730
пацыентаў з выяўленым каронавірусам. За суткі памерлі 18 чалавек. Гэта паўтарэнне антырэкорду, які фіксаваўся раней.
Усяго праведзена 9 814 116 тэстаў. З учорашняга дня выканалі 32 421 даследаванне.