Беларусы сталі атрымліваць смс аб неабходнасці вакцынавацца ад каронавіруса з-за мігрантаў
Абаненты кампаніі «Космас ТБ» пачалі атрымліваць смс-паведамленні аб неабходнасці вакцынавацца ад каронавіруса ў сувязі са знаходжаннем у краіне грамадзян з краін Блізкага Усходу.
![kosmos_tv.png kosmos_tv.png](/img/v1/images/kosmos_tv.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Улічваючы значны рост інфекцый COVID-19 выкліканы часовым знаходжаннем грамадзян з краін Блізкага Усходу на тэрыторыі РБ, minzdrav.gov.by рэкамендуе прымаць вакцыну ад COVID-19», — гаворыцца ў смс-паведамленні.
Пры гэтым паведамленні атрымлівалі і былыя абаненты «Космас ТБ».
У службе падтрымкі «Космас ТБ» карэспандэнту Смартпресс пацвердзілі, што кампанія адпраўляла паведамленне па просьбе Міністэрства аховы здароўя.