Мінздароўя: Тэмпы прыросту захворванняў на COVID-19 крыху змяншаюцца

Як паведамляе прэс-служба ведамства, амаль ва ўсіх абласцях эпідсітуацыя дазваляе паэтапна выводзіць некаторыя аддзяленні з «кавіднага рэжыму». Усе РНПЦ і частка стацыянараў абласцей і Мінска ў поўным аб'ёме працягваюць аказваць планавую дапамогу.

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Фота Дзмітрыя Дзмітрыева

У Брэсцкай вобласці вядзецца работа па перапрафіляванні аддадзеных пад COVID-19 ложкаў да асноўнага профілю дзейнасці. На гэтым тыдні планавую работу пачалі аддзяленні Брэсцкага абласнога анкадыспансера, гінекалагічныя аддзяленні ў Брэсцкай абласной радзільні і кардыяхірургічнае аддзяленне Брэсцкай абласной бальніцы.
Пасля дэзапрацоўкі на наступным тыдні плануецца вярнуць да профільнай дапамогі аддзяленне торакаабдамінальнай хірургіі і трансплантацыі Брэсцкай абласной клінічнай бальніцы.
У Віцебскай вобласці з мінулага тыдня прымае пацыентаў па профілі Віцебскі абласны анкадыспансер. З 8 лістапада пачне профільны прыём Віцебская гарадская бальніца № 1.
У Гомельскай вобласці з 1 па 7 лістапада вернуты ў звычайны рэжым працы 364 ложкі. З 8 лістапада плануецца вярнуць у работу па профілі яшчэ 646. 
У Гродзенскай вобласці планавая дапамога і кансультацыі па профілях працягваюць аказвацца ва ўсіх стацыянарных установах.
У Мінскай вобласці на гэтым тыдні эпідсітуацыя крыху стабілізавалася, што дало магчымасць спецыялістам вярнуць у звычайны рэжым працы амаль 200 ложкаў.
У Мінску з 8 па 14 лістапада пасля дэзінфекцыі збіраюцца вярнуць да планавага рэжыму аддзяленні, якія аказваюць планавую хірургічную дапамогу ў Мінскім анкадыспансеры, а таксама аддзяленне афтальмалагічнага профілю ў 10-й бальніцы.
У Магілёўскай вобласці праведзены ўжо мерапрыемствы па дэзінфекцыі, і ў звычайным планавым рэжыме працуюць з пацыентамі кардыялагічнага профілю ў кардыялагічным аддзяленні Магілёўскай абласной бальніцы. З 8 лістапада пасля дэзінфекцыі плануецца вярнуць у звычайны рэжым працы Магілёўскі абласны анкалагічны дыспансер.