У Літве пенсіянерам, якія прышчапіліся ад COVID-19, выплацяць па 100 еўра

Пенсіянеры старэйшыя за 75 гадоў змогуць атрымаць прыбаўку да пенсіі ў 100 еўра, калі прышчэпяцца першай дозай вакцыны ад каронавіруса не пазней чым 9 лістапада. Пра гэта піша Delfi.lt.

evro_dengi_kupyura_finansy.jpg

На гэтую суму змогуць прэтэндаваць і тыя пажылыя людзі, якія не прышчапіліся, але перахварэлі каронавірусам з 1 верасня па 30 лістапада і прышчапіліся ад каронавіруса з 1 снежня 2021 года па 31 сакавіка 2022 года.
Аднаразовую дапамогу ў памеры 100 еўра атрымаюць і тыя людзі старэйшыя за 75 гадоў, якія да 31 сакавіка 2022 года зробяць бустэрную прышчэпку.
Як піша выданне, падаваць заяўку на атрыманне 100 еўра не трэба, грошы выдзеляць аўтаматычна. Дадзеныя аб вакцынацыі будуць правярацца ў рэестры. Аднаразовую дапамогу пажылым людзям выплацяць у снежні разам з пенсіяй.
За мінулыя суткі ў Літве выявілі 3279 новых выпадкаў заражэння каронавірусам, памерлі 27 чалавек з узроставай групы 50–99 гадоў. Усяго ў Літве з пачатку пандэміі COVID-19 захварэлі 424 884 чалавекі, памерлі 6084 чалавекі.