Украіна бясплатна атрымала амаль 3 мільёны доз вакцыны Moderna

7 лістапада Дзіцячы фонд ААН ЮНІСЕФ даставіў ва Украіну больш за 2,9 млн доз супрацькавіднай вакцыны вытворчасці кампаніі Moderna.

Вакцыны ў краіну даставіў дзіцячы фонд ААН / Getty Images

Вакцыны ў краіну даставіў дзіцячы фонд ААН / Getty Images

Партыю даставілі ў рамках гуманітарнай ініцыятывы COVAX, прэпарат Украіна атрымала бясплатна.
Усяго ў рамках COVAX разам з гэтай партыяй ЮНІСЕФ даставіў ва Украіну ўжо 7 415 810 доз вакцын ад розных вытворцаў (Pfizer, Moderna, AstraZeneca і Sinovac).
Нядаўна Лукашэнка канчаткова запэўніў, што еўрапейскіх вакцын у Беларусі не будзе, нагадвае «Наша Ніва»: «Нам падкідваюць гэтыя оппы [апазіцыянеры] ідэю: Завязіце Pfizer, Johnson & Johnson, Moderna. Для чаго? Каб яны маглі прышчапіцца, атрымаць пашпарт і ехаць на Захад інструкцыі атрымліваць. Едзьце туды і там вакцынуйцеся!»

1 лістапада ў Кіеве ўведзеныя строгія каранцінныя абмежаванні. Усе сталічныя ўстановы грамадскага харчавання, гандлёва-забаўляльныя цэнтры, гатэлі, спартзалы і ўстановы сацыяльнай сферы дазволена наведваць толькі тым грамадзянам, якія маюць сертыфікат аб вакцынацыі або адмоўны ПЛР-тэст. Пры гэтым без такога сертыфіката ці тэста нельга карыстацца грамадскім транспартам у Кіеве, дадае Еўрарадыё.