У Беларусь з Кітая даставяць 2,6 млн доз вакцын

У Беларусь з Кітая даставяць 2,6 млн доз вакцын супраць каронавіруса і і 1,11 млн шпрыцаў. Пра гэта паведаміў камандзір 50-й змяшанай авіяцыйнай базы ВПС і войскаў СПА Узброеных Сіл Беларусі Андрэй Лук'яновіч.

106802723_1606365571862_gettyimages_1271043658_vcg111297709027.jpeg


Груз у 28 тон даставіць беларускі самалёт. Рэйс запланаваны на 9 лістапада, паведамляе REFORM.by са спасылкай на СТБ.

«Туды палёт — больш за 9 гадзін, маршрут Мачулішчы — Пекін, назад праз Новасібірск з дазапраўкай», — паведаміў ён.

Нагадаем, паколькі ў кітайскай вакцыны Vero Cell карпарацыі Sinopharm няма супрацьпаказанняў па ўжыванні сярод цяжарных і кормячых жанчын, у Беларусі было прынята рашэнне пераразмеркаваць яе ў першую чаргу для іх вакцынацыі.