«Міс Беларусь» аказалася «дармаедкай»
Пераможца конкурсу "Міс Беларусь-2016" Паліна Барадачова апынулася ў пікантнай сітуацыі.
"Міс Беларусь" аказалася "дармаедкай". На пытанне "Еўрарадыё", чым дзяўчына займалася да конкурсу, яна адказала:
— Гуляла ў гандбол, займалася дабрачыннасцю, працавала мадэллю, як фрылансер, афіцыйна не ўладкованая на працу.
— І вас можа закрануць так званы падатак на "дармаедства" ...
— Заплачу, калі нейкая папера прыйдзе. Я не хаваю, што афіцыйна не працую, а закон ёсць закон.
Нагадаем, дзясяты нацыянальны конкурс прыгажосці "Міс Беларусь-2016" выйграла Паліна Барадачова з Мінска — нявеста хакеіста мінскага "Дынама" Яўгена Нагачова. Фінальнае шоў адбылося ўвечары 19 чэрвеня ў сталічным Палацы спорту.
Паводле belaruspartisan.org