Моладзь БНФ атрымала адказ па сваёй петыцыі супраць выкарыстання жывёл у цырках і дэльфінарыях

12 чэрвеня 2018 Моладзь БНФ выклала на petitions.by зварот да Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, Палаты прадстаўнікоў сходу Рэспублікі Беларусь з просьбай заканадаўча забараніць выкарыстанне жывёл у цырку, дэльфінарах, а таксама цалкам забараніць выкарыстанне перасоўных заапаркаў. 

3ab1ba330046b9934422e0175c303b20.jpg

А таксама неадкладна выпусціць усіх жывёл, якія выкарыстоўваюцца ў індустрыі забавак у нашай краіне.
18 ліпеня актывісты атрымалі адказ на свой зварот з Палаты прадстаўнікоў, дзе паведамляецца, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Пра абыходжанне з жывёламі» лістом ад 12 красавіка 2018 года адкліканы Ўрадам Рэспублікі Беларусь для дапрацоўкі, Вашы прапановы скіраваны ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь для разгляду і па магчымасці ўліку.
На дадзены момант пад петыцыяй сабрана больш як 500 подпісаў. 
Паводле прэс-рэліза