“Мова нанова” рыхтуе калядны падарунак

Хутка калядныя святы, час калі кожны дорыць сябрам і знаёмым падарункі. Курсы “Мова нанова” і аўтары гульні “Паўстанцы” рыхтуюць да зімовых святаў падарунак для беларусаў — настольную гульню “Мова”.



mova_gulnia.jpg

Зараз аўтары збіраюць на пляцоўцы Талака грошы на выданне гульні, і кожны з вас можа пасадзейнічаць выхаду праекта, падтрымаўшы яго грашова. А ў замен напярэдадні Новага года атрымаць экзэмпляр гульні.
Падтрымаць можна тут http://www.talaka.by/projects/1022/campaign
Чаму гэта для вас выгадна: — Вы падтрымліваеце развіццё беларускай мовы —  Вы плаціце за гульню амаль удвая менш (Прыкладны кошт гульні у крамах плануецца 150 000 – 170 000) —  Вы атрымоўваеце бонусы і падарункі —  Гэта цудоўны падарунак для сваіх сяброў (тым больш хутка калядныя святы) —  “+” у карму
Некалькі слоў пра гульню “Мова”
Настольная гульня “Мова” – гэта адукацыйна-забаўляльны праект, які мае на мэце развіццё беларускай мовы, пашырэнне яе ўжытку ў грамадстве. У аснове гульні спаборніцтва за тытул лепшага мовазнаўцы, дзе для перамогі кожнаму трэба быць кемлівым, хуткім, уважлівым, сканцэнтраваным. Гульнёвы працэс будзе цікавы як для тых, хто стала карыстаецца беларускай мовай, так і для тых, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску. А 5 розных варыянтаў гульні – забяспечаць унікальнасць і разнастайнасць гульнёвага працэсу.
Склад гульні: 50 картак “Тэма”, 33 карткі “Алфавіт”, картка “так, “не”, “дзеяслоў-прыметнік”, 8 картак “узровень ведаў”, 36 жэтонаў “Ў”, правілы гульні.
Сачыць за выхадам праекта можна ў сацыяльных сетках https://vk.com/a4mova
Паводле кампаніі "Будзьма беларусамі"