Палякі выдаткуюць на Каляды каля 300 еўра на чалавека

90% гэтай сумы палякі прызначаць на падарункі сям’і і на калядны стол.



e5e98ab8_45cd_44edbf8.jpg

Фота Dariusz Gąszczyk/flickr.com

Сёлета ў сярэднім палякі выдаткуюць на Каляды каля 1280 злотых (каля 300 еўра) на аднаго чалавека. Гэта на 120 злотых (28 эўра) больш у параўнанні з мінулым годам. 

Паводле Польскага агенцтва друку (РАР), якое спасылаецца на даследаванні, 90% гэтай сумы палякі прызначаць на падарункі сям’і і на калядны стол.

Для таго, каб зарабіць згаданую суму, у сярэднім паляку трэба працаваць 10 дзён. 
Сярэдняя зарплата ў Польшчы складае крыху больш за 4 тысячы злотых (каля 925 еўра) без выліку падаткаў ды ўзносаў на сацыяльнае і медычнае страхаванне, якія ў суме складаюць каля 30% ад зарплаты. 

www.radyjo.net