Мінабароны Польшчы адхрысцілася ад планаў размяшчэння ядзернай зброі ў краіне

Міністэрства абароны Польшчы не вядзе работы над размяшчэннем на яе тэрыторыі ядзернай зброі Злучаных Штатаў. Пра гэта ў нядзелю, 6 снежня, паведамляе ТАСС са спасылкай на апублікаваную заяву вайсковага ведамства.



yadernoe_orugie.jpg

«У Мінабароны на дадзены момант не вядзецца ніякая праца над далучэннем нашай краіны да праграмы НАТА Nuclear Sharing», — гаворыцца ў заяве. У міністэрстве абароны нагадалі, што «Польшча з'яўляецца бокам Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі», таму «ва ўрада няма планаў атрымання такой зброі». «Магчымае рашэнне, якое тычыцца якой-небудзь формы ўдзелу Польшчы ў праграме [НАТА Nuclear Sharing], павінна быць прадметам узгадненняў на палітычным узроўні як унутры краіны, так і з саюзнікамі», — адзначылі ў ведамстве.
Раней выданне Guardian напісала, што міністэрства абароны Польшчы разглядае магчымасць звароту да НАТА з запытам аб размяшчэнні на польскай тэрыторыі ядзернай зброі Злучаных Штатаў. Выданне спасылалася на заяву намесніка абароны Польшчы Томаша Шаткоўскага.
Шаткоўскі ў праграме польскага тэлебачання сказаў, што Варшаве неабходна атрымаць доступ да ядзернай зброі. «Мы хочам скончыць з падзелам членаў НАТА на дзве катэгорыі. Усё яшчэ дзейнічае няпісаная норма, што на тэрыторыі так званых новых краін НАТА можна дазволіць сабе трохі менш», — казаў намеснік міністра. «Калі мы гаворым аб размяшчэнні войскаў заходніх саюзнікаў на пастаяннай аснове, тое самае можна сказаць у выпадку c ядзернай зброяй», — адзначаў ён.
Паводле "Нашай Нівы"