МУС загадала судам прысуджаць пратэстоўцам суткі, а не штрафы — BYPOL

BYPOL паведаміла, што МУС умешвалася ў дзейнасць судовай улады. 

photo_2021_02_04_12_42_30.jpg


Ініцыятыва BYPOL паведаміла, што атрымала сведчанні ўмяшання Міністэрства ўнутраных спраў у дзейнасць судовай улады ў Беларусі.

Пра гэта сведчыць дакумент, які МУС адрасавала Дзяржаўнаму сакратарыяту Савета бяспекі, з просьбай паўплываць на рашэнні, якія выносяцца судамі Мінскай вобласці. МУС не задавальняла тэндэнцыя, калі суда асуджалі грамадзян паводле "народнага" артыкула 23.34 КаАП да штрафу і адпускалі. Бо ў той жа час суды горада Мінска паслухмяна "штампавалі" грамадзянам арышты.

Гэты ліст міністр унутраных спраў Іван Кубракоў у даслаў у Савет бяспекі ў пачатку лістапада 2020 года.

Кубракоў падкрэслівае, што штрафы і арышты затрыманых паводле артыкула 23.34 КаАП на 4-6 сутак “не ў поўнай меры адпавядаюць прынцыпу непазбежнасці пакарання”. І, “падобная практыка, на думку ГУВД Мінгарвыканукама, прыводзіць да фарміравання пачуцця беспакаранасці і не спрыяе зніжэнню пратэставай актыўнасці”.

Гэту ініцыятыву МУС прадказальна падтрымаў і дзеючы генеральны пракурор Швед А. Да ўсіх пракурораў даведзена яго распараджэнне пра няўхільнае апратэставанне ўсіх судовых пастаноў аб накладанні штрафаў па арт. 23.34 КаАП. Аддаецца загад пры любых абставінах дамагацца прызначэння за такія "правапарушэнні" адміністрацыйнага арышту.