Вярхоўны суд сёння пачынае разгляд справы «Белгазпрамбанка». Будынак суда ачэплены
Крымінальная
справа ў дачыненні да топ-менеджараў ААТ "Белгазпрамбанк" сёння пачала
разглядацца ў першай інстанцыі Вярхоўным судом Рэспублікі Беларусь. Працэс
праходзіць у будынку суда Маскоўскага раёна. Таму сёння квартал ачэплены
міліцыяй.

Доступ на працэс абмежавалі, паведамляе people.onliner.by. Журналістам Onliner, Tut.by, КП, "БелаПАН" і многім іншым не дазволілі прыходзіць. Усе астатнія актыўнасці для любых грамадзянскіх асоб адмененыя да 15:00. Афіцыйная прычына «у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй".
Аднак расійскія журналісты на суд патрапілі.
Вось так сёння выглядае тэрыторыя вакол суда Маскоўскага раёна. Міліцыя ў форме, міліцыя ў цывільным, аўтобусы, "характэрныя бусы", аўтазакі, загароды.


Сёння адбудзецца папярэдняе пасяджэнне з удзелам шасці абвінавачаных, якія заключылі дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве. Віктара Бабарыкі сярод іх няма, таму яго ўдзелу сёння не чакаюць.