«Мы гатовыя выступіць сведкамі!» Беларусы, якія атрымалі падрымку ад «Дапамогі», паўсталі на абарону фонда
Працяг гучнай гісторыі, якую спарадзілі літоўскія журналісты.

Беларусы, якім у Літве аказаў падтрымку фонд «Дапамога», падрыхтавалі зварот да Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Літвы (LRT).
Яны просяць даць абвяржэнне артыкулу на сайце кампаніі, дзе
фонд абвінавачваюць у махлярстве.
«У гэты цяжкі час барацьбы за свабоду ў Беларусі такія некампетэнтныя артыкулы-расследаванні закліканыя зрушыць фокус увагі беларусаў і накіраваць сілы на міжусобіцы і рознагалоссі. Закліканы выклікаць недавер да арганізацыям, гатовым дапамагаць! Мы накіруем гэты зварот у сусветныя СМІ і, пры неабходнасці, гатовыя выступаць сведкамі па справе ў судзе», — цытуе аўтараў звароту «Белсат».
Поўны тэкст звароту ніжэй.



