На масавых мерапрыемствах у Мінску ўвядуць электронную чаргу
Паслугамі электроннай чаргі можна будзе скарыстацца на масавых мерапрыемствах у Мінску.
Пра гэта сёння журналістам распавёў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раёна Мінска Антон Краеўскі, перадае БЕЛТА.
"Пілотны праект мабільнай праграмы электроннай чаргі будзе апрабаваны на адкрыцці мотасезона. З яго дапамогай любы наведвальнік свята зможа замовіць і аплаціць еду на фудкорце, а таксама атрымаць апавяшчэнне аб гатоўнасці замовы", — сказаў Антон Краеўскі.
Паводле яго слоў, дакладнай назвы ў праграмы пакуль няма. «Хутчэй за ўсё, назва праграмы будзе накшталт Go 2Fest. Яе можна будзе спампаваць у App Store або Google Play, усталяваць да сябе на тэлефон і здзяйсняць заказы. Інтэрфейс паграмы цалкам інтуітыўны, складанасцяў не ўзнікне. У далейшым мы будзем старацца яго прымяняць на ўсіх гарадскіх мерапрыемствах. Наступны будузе святкаванне 9 мая», — праінфармаваў першы намеснік кіраўніка Цэнтральнага раён Мінска.