На мяжы Беларусі ў чарзе для выезду ў Еўрасаюз стаяць каля тысячы фур
На мяжы з Еўрасаюзам — чарга з амаль тысячы фур.

На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам выезду чакаюць каля 980 фур. Такая інфармацыя змешчаная на сайце Дзяржаўнага памежнага камітэта.
На 12 гадзін 4 кастрычніка каля 145 грузавікоў сабралася на беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску "Грыгораўшчына", каля "Урбанаў" — 180.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску "Відзы" чакаюць больш за 65 грузавікоў, "Катлоўка" — 40, "Каменны Лог" — каля 40, "Беняконі" — звыш 70, "Прывалка" — 75 фур. Прычым стаўноўчая дынаміка праглядалася з 10 да 12 гадзін дня. На раніцу машын на мяжы было больш.
Але на польскім кірунку ад раніцы машын стала нават больш. Перад пунктам пропуску "Брузгі" сабралася 130 фур, "Бераставіца" — больш за 82, "Казловічы" — 150.