«Правакацыя беларускіх службаў»: Польскія памежнікі знайшлі муляж бомбы на мяжы
Раніцай 4 кастрычніка польскія памежнікі знайшлі муляж выбуховага прыстасаваньня на мяжы ў Падляскім ваяводстве. Ён складаўся з кабеляў і гадзінніка з будзільнікам, паведамляе памежная служба Польшчы.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
Польскі бок называе гэта чарговай правакацыяй з боку беларускіх службаў.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna
Раней Польшча заяўляла пра правакацыі з беларускага боку. Па словах міністра абароны Польшчы Марыюша Блашчака, беларускія сілавікі страляюць у паветра, накіроўваюць зброю ў бок польскіх вайскоўцаў, кідаюць петарды.

Фота: twitter.com/Straz_Graniczna