На наступным тыдні беларусы будуць працаваць 6 дзён, а потым 4 дні адпачываць
На тыдні з 26 лютага па 4 сакавіка будзе шэсць працоўных дзён.

Такі графік зацверджаны пастановай Савета міністраў ад 29 лістапада 2017.
Суботу, 3 сакавіка, беларусы адпрацуюць за пятніцу, 9 сакавіка. Затое на тыдні з 5 па 11 сакавіка нас чакаюць адразу чатыры выходныя – з чацвярга па нядзелю. Сёлета гэта першыя доўгія выходныя. Наступныя – на Дзень незалежнасці.
У красавіку-траўні працоўныя дні перанеслі таким чынам, што адпачываць на святы будзем па тры дні запар замест чатырох.
Арганізацыі маюць права з улікам спецыфікі вытворчасці (працы) ажыццяўляць перанос працоўных дзён у іншым парадку ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Паводле belsat.eu