На Дзяды праз мяжу з Літвой і Латвіяй будзе прайсці прасцей
Дзяржаўны памежны камітэт Беларусі апублікаваў графік працы спрошчаных пунктаў пропуску на мяжы з Літвой і Латвіяй у Дзень усіх святых і Дзень памінання памерлых (1 і 2 лістапада), узгоднены з пагранслужбамі сумежных дзяржаў.
На літоўскім участку ўстаноўлены наступны графік:
«Піцкуны» — з 10.00 да 17.00
«Геранёны» — з 10.00 да 17.00
«Доцішкі» — з 09.00 да 21.00 (у тым ліку 31 кастрычніка)
«Пяцюлеўцы» — з 12.00 да 17.00 (у тым ліку 31 кастрычніка)
«Кемелішкі» — з 10.00 да 17.00
«Мальдзевічы» — з 8.00 да 20.00
«Лоша» — з 8.30 да 20.00
«Лынтупы» — з 08.00 да 20.00
«Парэчча» — з 9.00 да 10.00, з 18.00 да 19.00
«Відзы» — кругласутачна.
На латвійскім напрамку пункты «Гаўрыліна» і «Плюсы» будуць працаваць з 9.00 да 17.00.
Расклад даецца па беларускім часе. У гэтых пунктах будзе ажыццяўляцца пропуск грамадзян, якія пастаянна пражываюць на прыгранічнай тэрыторыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт з візай сумежнай дзяржавы. Дадатковую інфармацыю можна кругласутачна атрымаць па тэлефоне (8-017) 216-26-12.
Памежнікі таксама нагадалі, што зменены нормы правозу тавараў у пунктах спрошчанага пропуску. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце мытнага ведамства, перадае БелТА.