На форуме ў Рызе праваабаронцы заклікалі вызваліць усіх палітвязняў
Зварот адрасаваны краінам-сябрам «Усходняга партнёрства».

Удзельнікі Форуму грамадзянскай супольнасці, які праходзіць у рамках саміту «Усходняга партнёрства», звярнуліся з патрабаваннем да кіраўнікоў краін-партнёраў тэрмінова
вызваліць усіх палітвязняў.
Тэкст рэзалюцыі зачытаў перад удзельнікамі Форума Алесь Бяляцкі.
«Удзельнікі Другога Форуму канферэнцыі грамадзянскай супольнасці заклікаюць неадкладна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Арменіі, Азербайджане і Беларусі. Урады гэтых краін павінны
прызнаць, што наяўнасць зняволеных паводле палітычных матываў несумяшчальная з тымі абавязаннямі, якія яны ўзялі на сябе, стаўшы ўдзельнікамі Усходняга партнёрства. Палітвязні павінны быць
вызваленыя, пераслед няўрадавых арганізацый павіннен спыніцца, правы чалавека павінны паважацца», — гаворыцца ў рэзалюцыі.
Зварот перададуць лідарам краін-партнёраў, кіраўнікам краін Еўрасаюзу.
Нагадаем, саміт «Усходняга партнёрства» пройдзе ў Рызе 21-22 мая і пачнецца сёння вечарам. Беларусь на саміце будзе прадстаўляць міністр замежных спраў Уладзімір Макей.
euroradio.fm