На мяжы сканфіскавалі кнігі Анджэя Пачобута
У рэдактара сайта "Радыё Рацыя" на мытным пункце "Гродна-2" канфіскавалі "крамольныя" выданні.
Журналіст Аляксей Трубкін быў затрыманы на тры гадзіны для складання пратаколаў і дачы тлумачэнняў на гарадзенскім тэрмінале чыгуначнага вакзала. Выпадак
адбыўся у ноч з пятніцы на суботу, хлопец акурат вяртаўся ў Беларусь цягніком "Малкіня-Гродна".
Мытнікам не спадабалася кніжка Пачобута "System Białoruś" з фота прэзідэнта Беларусі на вокладцы, а пасля да яе далучылі "Агляд-хроніку парушэнняў правоў чалавека ў
Беларусі за 2010 год" выдання праваабарончага цэнтру "Вясна". Гістарычныя кнігі Мірановіча ды Косіма, якія таксама знайшліся ў заплечніку журналіста, мытнікаў не
зацікавілі.
А вось "Агляд-хроніка" і кніга Пачобута засталіся ў мытнікаў – іх канфіскавалі паводлле адмысловага акту. Далейшы лёс выданняў будуць вызначаць дзяржаўныя
эксперты.
Паводле "Твайго стылю"