Кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі: Незалежных СМІ не існуе ў прыродзе

Бо кожнае СМІ служыць нейкай ідэі ды мае сваю рэдакцыйную палітыку.



davydzka_1008.jpg

Незалежных сродкаў масавай інфармацыі не існуе ў прыродзе. Такое меркаванне выказаў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька ў тэлепраграме "Клуб рэдактараў". Яе паказалі ў вечаровым эфіры канала "Беларусь 1" 9 жніўня.

"Цвёрда перакананы: незалежных СМІ не існуе ў прыродзе. Усялякі сродак масавай інфармацыі служыць нейкай ідэі, адлюстроўвае інтарэсы сваіх уладальнікаў. У кожнага СМІ ёсць свая рэдакцыйная палітыка", — перадаеБЕЛТА словы Давыдзькі.

Разам з тым старшыня Белтэлерадыёкампаніі зазначыў, што і дзяржаўныя, і недзяржаўныя СМІ хочуць бачыць Беларусь шчаслівай. "Проста бачанне трохі рознае", — дадаў ён.

Гаворачы пра беларускую медыйную прастору, Давыдзька паведаміў, што ў нашай краіне працуюць 1577 выданняў, з іх дзяржаўных — 429, недзяржаўных — 1148. Праўда, медыяэксперт не паведаміў, што большасць недзяржаўных выданняў не маюць сацыяльна-палітычнай накіраванасці, а працуюць у забаўляльнай, вытворчай і рэкламнай сферах.

euroradio.fm

Фота: n1.by