На прадпрыемстве пад Мінскам радыяцыйны фон быў перавышаны ў 235 разоў!

Здарэнне адбылося напярэдадні ў Гатаве. Там выявілі крыніцу радыяцыйнага выпраменьвання. Падчас праверкі металу на адкрытай пляцоўкі адкрытага акцыянернага таварыства "Белколермет" спачатку было ўстаноўленае перавышэнне радыяцыйнага фону ў тры разы.



dscf8752_36853_800x600_mc.jpg

На месца выехалі выратавальнікі, медыкі і супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Крыніца радыяцыйнага выпраменьвання была знойдзеная ў грузавым аўтамабілі, які прывёз каляровыя металы (дробныя запчасткі ад прыбораў). Работнікі хімічнай службы МНС пасля замеру высветлілі, што ўзровень радыяцыйнага фону склаў 27 мікразівертаў пры дапушчальным узроўні 0,2 мікразіверта. Такім чынам, перавышэнне — у 135 разоў.

Доступ людзей у зону заражэння быў абмежаваны.

На шчасце, пацярпелых няма. Як інфармуе прэс-служба МНС, падчас паўторнага замеру радыяцыйны фон быў перавышаны ў 235 разоў! Была знойдзеная крыніца радыяцыйнага выпраменьвання — фрагмент прыбора дыяметрам 10 см, даўжынёй 6 см. Яго паклалі ў герметычны кантэйнер і вывезлі з тэрыторыі прадпрыемства.

dscf8761_36855_800x600_mc.jpg
dscf8756_36854_800x600_mc.jpg
dscf8746_36852_800x600_mc.jpg

Фота — МНС  

euroradio.fm