"Найноўшая гісторыя ў асобах": першы крок да чытача

Сёння лаўрэат прэміі імя Алеся Адамовіча, вядомы журналіст Аляксандр Тамковіч  ладзіць прэзентацыю сваёй новай, дваццатай па ліку, кнігі  "Найноўшая гісторыя ў асобах".



tamkovich_21.jpg

Новае выданне ўбачыла свет у супрацоўніцтве з міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь» і Беларускай асацыяцыяй журналістаў.

700-старонкавая кніга складаецца з біяграфічных нарысаў, размоваў, эсэ пра жыццёвыя лёсы і погляды 100 выбітных людзей беларускай сучаснасці, сярод якіх — пісьменнікі і паэты, мастакі, навукоўцы, філосафы, палітычныя і грамадскія дзеячы. «Найноўшая гісторыя ў асобах” — па сутнасці, гэта мастацкая энцыклапедыя сучаснай Беларусі, — лічыць яе аўтар Аляксандр Тамковіч.

У прэзентацыі, якае пройдзе ў  Галерэі «Ў», возьмуць удзел героі кнігі – вядомыя культурныя, грамадскія і палітычныя дзеячы. Мерапрыемства будзе весці народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка.

Пачатак у 17.00.


spring96.org