
Гэты дзень у сусветным календары з'явіўся дзякуючы Генеральнай Асамблеі ААН у 2014 годдзе. Прэм'ер-міністр Індыі Нарендра Модзі звярнуўся ў ААН з прапановай адзначаць 21 чэрвеня Міжнародны дзень ёгі, бо гэта самы доўгі дзень у годзе (дзень летняга сонцастаяння) у Паўночным паўшар'і і мае асаблівае значэнне ў многіх частках свету.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксэн Панкадж
Аматараў прыктыкі ёгі прывітаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Індыя ў Рэспубліцы Беларусь спадар Саксэн Панкадж.

«Індыя вядомая як месца нараджэння ёгі, — сказаў ён. — Але бачачы такую колькасць людзей сёння ў гэтым парку, можна сказаць, што ёга больш не належыць толькі Індыі. Ёга належыць цэламу свету».

Прадстаўнік ААН у Рэспубліцы Беларусь Санака Самарасінха