Мінчанам дазволяць ставіць шлагбаумы ў дварах за свой кошт
Мінчанам плануюць дазволіць усталяванне шлагмаўмаў на ўездах у двары
шматпавярховых дамоў. Прычым яны гэта змогуць зрабіць за свой кошт.
Пры гэта паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац пасля прамой тэлефоннай лініі, перадае БЕЛТА.
Па словах кіраўніка горада, з пашырэннем зоны платнай паркоўкі ў сталіцы абвастрылася праблема загружанасці двароў. Калі ж уезд зробяць толькі для жыхароў дамоў, аматары паркавацца ля чужых пад’ездаў будуць пакідаць машыны ў спецыяльна абсталяваных для гэтага месцах.
На сёння ў Мінску працуюць 24 платныя паркоўкі на 1739 месцаў. Да канца года колькасць платных машына-месцаў плануюць давесці да 2 тысяч. Новыя платныя стаянкі арганізуюць на вуліцы Кульман непадалёк ад Камароўскага рынка, на вуліцы Дарашэвіча, Куйбышава, Акадэмічнай.
Паводле «Еўрарадыё»