«Не дамо забіць Міколу», майткі Навальнага і салідарнасць з журналістамі. Вечаровыя акцыі працягваюцца
Вечаровыя акцыі пратэсту і салідарнасці даўно ўжо сталі традыцыйнымі. Не выключэнне і сёння. У розных кутках Беларусі людзі ўзгадвалі палітвязняў і затрыманых супрацоўнікаў Прэс-клуба, патрабавалі волі закратаваным па палітычных матывах і загадвалі жаданні на Новы год.
На шпацыр выйшлі жыхары мінскага Сухарава
Ланцуг салідарнасці на Лагойскім тракце. Адзін з удзельнікаў трымае плакат "Не дадзім забіць Міколу".
Акцыя ў падтрымку Міколы Дзядка прайшла і ў Жодзіне.
Узгадвалі Міколу і ў Санкт-Пецярбургу
Не абмінулі ўвагай беларусы і гісторыю з майткамі Навальнага. Акцыя каля Нацыянальнай бібліятэкі.
Сёння «Шарыкі» сталі ў ланцуг салідарнасці з затрыманымі супрацоўнікамі Прэс-клуба і ўсімі журналістамі, якія знаходзяцца за кратамі. Фота the_village_me/
.
Зялёны Луг
Марш на вуліцы маршала Лосіка ў падтрымку Ігара Лосіка
Імёны ўсіх палітвязняў з'явіліся на цэнтральным бульвары "Маяка Мінска". Фота kyky_org